На выбарчым участку № 104 Маскоўскага раёна Мінска камісія аказалася ў вельмі непрыгляднай сітуацыі. Спачатку было абвешчана, што згодна са спіcамі выбаршчыкаў, у дзень выбараў было выдадзена 1952 бюлетэні (з іх 213 -- датэрміновае, 20 -- хатняе, 1719 -- агульнае), аднак калі была адчынена скрыня для галасавання, там аказалася на 500 з нечым бюлетэняў меней. Паводле пратакола камісіі, за Кастусёва было аддадзена 16 галасоў, за Лукашэнку - 906, за Міхалевіча -- 11, за Някляева 65, за Раманчука 57, за Рымашэўскага 24, за Саннікава 255, за Статкевіча 26, за Уса 10, за Цярэшчанку 14 — усяго 1384 белютэні за кандыдатаў. Яшчэ нейкая частка была сапсаваная ці супраць усіх. Але каля 500 бюлетэняў зніклі.

Або не былі ўкінутыя, дзякуючы пільнасці назіральнікаў, якіх на ўчастку № 104 было каля 30 чалавек.

Адзначым, што сябрам гэтай камісіі з’яўляецца прадстаўніца Партыі БНФ Ірына Смяян-Семянюк, ад якой так беспаспяхова кіраўніцтва спрабавала пазбавіцца за яе прынцыповую пазіцыю па выкананні выбарчага заканадаўства. Відаць, не дарэмна стараліся, бо як аказалася — фальсіфікацыя планавалася тут загадзя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?