Затрыманы адзін з кіраўнікоў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» — cтаршыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак — ён знаходзіцца ў аўтазаку. Праваабаронца паведаміў, што разам з ім у аўтазаку знаходзіцца цяжарная жанчына, якая разам з мужам ішла па праcпекце — разам яны і былі затрыманы.

Алег Гулак быў затрыманы на перакрыжаванні вуліцы Валадарскага і праспекта Незалежнасці. У аўтазаку побач з ім — пяцёра затрыманых мужчын, а ў асобным адсеку некалькі жанчын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?