Па стане на 15.30 у цэнтры беларускай сталіцы ўсё было спакойна, як у звычайную нядзелю.
Скапленняў супрацоўнікаў міліцыі і іншых праваахоўных органаў не назіралася. Толькі ля Палаца рэспублікі, з таго боку, дзе часова размясціўся прэс-цэнтр ЦВК, карэспандэнт «Нашай Нівы» змог пабачыць некалькі аўтобусаў з міліцыянтамі і чатыры аўтазакі. Бліжэй да 16-й па праспекце Незалежнасці ад Уручча праехала калона вайсковых грузавікоў.

Дарэчы, біяпрыбіральні, з’яўленне якіх на Кастрычніцкай плошчы выклікала ўчора хвалю жартаў, 19 снежня ўжо з плошчы зніклі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?