Актывісты кампаніі «Грамадзянін» уручылі ім сімвалічныя позвы.

Сёння актывісты грамадскай кампаніі «Грамадзянін» наведалі сталічны ўчастак для галасавання № 24. Чальцоў выбарчай камісіі гэтага ўчастку заспелі на фальсіфікацыях падчас парламенцкіх выбараў 2008 г.

У сімвалічных позвах паведамляецца, што для парушальнікаў выбарчага заканадаўства прадугледжваецца крымінальная адказнасць і пакаранне ў выглядзе да 5 гадоў пазбаўлення волі. Такі напамін атрымае кожны з 8976 чальцоў участковых выбарчых камісіяў.

Актывісты настойваюць на тым, каб кожны чалец камісіі, які парушыў «выбарчы» артыкул Крымінальнага кодэксу, 20 снежня добраахвотна прыйшоў з пашпартам у мясцовы аддзел міліцыі. Пра гэта распавёў адзін з каардынатараў кампаніі «Грамадзянін» Вячаслаў Дыянаў.

Старшыня камісіі Аляўціна Гладкая выказала абурэнне з нагоды візіту актывістаў, заявіўшы, што яна «як старшыня і чальцы яе камісіі заўсёды сумленна выконвалі свой абавязак».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?