Аляксандр Лукашэнка на ўсебеларускім хурале звярнуў увагу на праблему, узнятую ў «Нашай Ніве». І даручыў чыноўнікам яе вырашыць.

Лукашэнка на закрыцці хуралу звярнуў увагу на харчаванне дзяцей у школе. Нагадаем, што ў артыкуле «Сырок разладу» гаварылася пра тое, што рацыён школьнікаў, за харчаванне якіх плаціць дзяржава, адрозніваецца ад тых, хто сталуецца за кошт бацькоў.

Лукашэнку абурыў такі факт. «Гэта дзіка!» — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён запатрабаваў да Новага года вырашыць гэтую праблему, каб не ствараць паміж дзецьмі раслаенне ўжо са школьнай парты.

Выходзіць, Лукашэнка ці, прынамсі, ягоныя памочнікі ўважліва чытаюць «Нашу Ніву».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?