Мінск. Тутэйшы аддзел «Саюза рускага народа» зусім рассыпаецца. Саюзнікі, праўда, робяць сходы ў манастырскай зале кожны тыдзень, але на гэтых сходах вельмі пуста.

«НН». № 46. 1910.

Апазіцыянеры сустрэліся з Саланам. Лідары аб’яднанай беларускай апазіцыі сустрэліся з генеральным сакратаром Еўразвяза Хаўерам Саланам. Вінцук Вячорка, Анатоль Лябедзька, Аляксей Кароль і Андрэй Саннікаў наведалі Брусэль і абмеркавалі з Саланам пэрспектывы дэмакратычнага развіцця Беларусі. Напярэдадні яны рабілі даклад у Страсбургу ў Еўрапарламенце.

«НН». № 48. 2000.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0