Міністар інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі лічыць неабходным увесьці рэгістрацыю інтэрнэт-СМІ.
«Пакуль афіцыйна інтэрнэт-СМІ — гэта ня сродкі масавай інфармацыі. Гэта блогеры, магчыма, але пакуль не журналісты. Я думаю, што ў наступным годзе пастановай ураду мы гэтае пытаньне вырашым», — заявіў Праляскоўскі падчас онлайн-канфэрэнцыі на сайце БелТА.
Гэтак ён адказаў на пытаньне, што рабіць прэс-сакратарам дзяржаўных арганізацый і ведамстваў у сытуацыі, калі «журналісты інтэрнэт-сайтаў, якія не атрымалі рэгістрацыі ў Міністэрстве інфармацыі, спрабуюць акрэдытавацца на афіцыйныя мерапрыемствы».
Паводле міністра, у Беларусі «няма такога паняцьця, як інтэрнэт-СМІ. У нас ёсьць ацэначная норма ў законе, якую мы пакуль не рэалізавалі».
Радыё Свабода
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ