Прадстаўнікі беларускай урадавай дэлегацыі і ўладаў Венесуэлы заключылі ў Каракасе шэраг дамоўленасцяў, паводле якіх Венесуэла закупіць у беларусаў 16 тыс. тон сухога малака, а таксама сельскагаспадарчую тэхніку і транспарт,паведаміў кіраўнік МЗС Венесуэлы Нікалас Мадура.
Паводле яго інфармацыі, Мінск паставіць Каракасу 570 трактароў, а таксама грузавікі, самазвалы і аўтацыстэрны. Усяго плануецца паставіць у Венесуэлу 2 тыс. беларускіх трактароў.
Беларускія спецыялісты таксама дапамогуць Венесуэле ў будаўніцтве трох аграпрамысловых комплексаў па вырошчванні і перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі.
Мінск цяпер распачаў на тэрыторыі Венесуэлы будаўніцтва 7 тыс. дамоў для малазабяспечаных сем’яў.
0
0
0
0
0
0