Прадстаўнікі Нарвежскага нобелеўскага камітэта сцвярджаюць, што Расія, Казахстан, Ірак, Куба, Марока і Кітай адмовіліся з’явіцца на цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міру.

Кітай актыўна выказваў пратэст з нагоды ўручэння прэміі дысідэнту Лю Сяабо, асуджанаму на 11 гадоў «за заклікі звяржэння дзяржаўнага ладу».

Чальцы камітэта вырашылі ўзнагародзіць дысідэнта найвышэйшай гуманітарнай прэміяй за «яго доўгую і негвалтоўную барацьбу за фундаментальныя правы чалавека ў Кітаі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?