Штогод у трэці чацвер лістапада ў большасці краін свету адзначаецца Міжнародны дзень адмовы ад палення. Ён быў усталяваны Амерыканскім анкалагічным таварыствам у 1977 годзе.

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў свеце 90% смерцяў ад рака лёгкіх, 75% — ад хранічнага бранхіту і 25% — ад ішэмічнай хваробы сэрца абумоўленыя паленнем; кожныя дзесяць секунд на планеце памірае адзін заўзяты курэц.

Мэта Міжнароднага дня адмовы ад палення — спрыяць паніжэнню распаўсюджанасці тытунёвай залежнасці, уцягванне ў змаганне супраць палення ўсіх пластоў насельніцтва і лекараў усіх спецыяльнасцяў, прафілактыка тытунекурэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?