Урад Нідэрландаў разглядае магчымасць увядзення забароны на куплю марыхуаны ў кава-шопах для турыстаў.

«Гэта не турыстычная славутасць. Нам гэта не падабаецца «, — заявіў у сераду міністр грамадскай бяспекі і правасуддзя Іва Апстэлтэн.

Міністр растлумачыў, што існуючая сістэма кава-шопаў разглядаецца як адпраўны пункт для далейшых змяненняў у сістэме продажу канабіса.

На сённяшні дзень дзейная ў Нідэрландах сістэма абмежаванняў на продаж лёгкіх наркотыкаў лічыцца найбольш ліберальнай у свеце. Аднак у ліпені гэтага года гэтае пытанне ўздымалася ў горадзе Маастрыхт. Тады генеральны адвакат Еўрапейскага суда заявіў, што ўлады маюць поўнае права адмаўляць замежнікам у допуску ў кава-шопы, калі такое рашэнне будзе прынятае ў судовым парадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?