У Віленскім цэнтры сучаснага мастацтва 18 лістапада пачынае працу выстава «Дзверы адчыняюцца? Беларускае мастацтва сёння».

Арганізатары ласкава запрашаюць на экспазіцыю, а таксама на дыскусій з аўтарамі працаў (19 лістапада) і даследчыкамі ды крытыкамі сучаснага мастацтва (20 лістапада). Выстава будзе працаваць да 9 студзеня 2011 г.

бяруць удзел мастакі: Ганна Школьнікава, Алена Давідовіч, Аксана Гурыновіч, Артур Клінаў, Аляксандр Камароў, Аляксандр Караблёў, Аляксей Лунёў, Марына Напрушкіна, Ігар Пешахонаў, арт-група «Пазітыўныя дзеянні», Ігар Саўчанка, Сяргей Шабохін, Аляксей Шынкарэнка, Піліп Чмыр і арт-група «Беларускі клімат», Уладзімір Цэслер і Сяргей Войчанка, Максім Тымінько, Руслан Вашкевіч, Алег Юшко.

Куратар: Кястуціс Куйзінас

Арганізатар і месца правядзення: Цэнтр сучаснага мастацтва, Вільнюс, вул. Нямецкая (Вокечу), 2.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0