У выбарчых камісіях па выбарах прэзідэнта па стане на 8 лістапада акрэдытаваны 982 назіральнікі, паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме.
Пры Цэнтральнай камісіі акрэдытавана шэсць назіральнікаў, у тэрытарыяльных камісіях — 415, ва ўчастковых — 561.
Больш за ўсё назіральнікаў вылучалі грамадскія аб’яднанні — 700.
Найбольш актыўна вылучае назіральнікаў Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў — 179 чалавек,Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі — 152, РГА «Белая Русь» — 142.
Грамадзяне шляхам падачы заяў вылучылі 140 назіральнікаў, працоўныя калектывы — 80.
Палітычныя партыі пакуль вылучылі 62 назіральнікі,
у тым ліку Камуністычная партыя Беларусі — 44, Беларуская
Вылучэнне назіральнікаў у склад выбарчых камісій працягваецца.
0
0
0
0
0
0