Сюрпрыз мясцовых выбараў ва Украіне — поспех крайне правай партыі «Свабода».

У Адэсе прадстаўнік партыі Януковіча Аляксей Кастусёў набірае 48%, ягоны бліжэйшы супернік, цяперашні мэр горада, ад партыі «Наша Украіна» Эдуард Гурвіц, — 37%. Цікава, што і сам Януковіч мае беларускія карані. Ягоныя продкі выехалі ў Данбас з вёскі Янукі, што ў Паазер’і.

У цэлым мясцовыя выбары ва Украіне азмрочылі маніпуляцыі. У шэрагу рэгіёнаў замест галоўнай апазіцыйнай партыі «Бацькаўшчына» былі зарэгістраваны яе клоны.

Найбольшую падтрымку здабыла кіруючая Партыя рэгіёнаў. За яе ў сярэднім па краіне прагаласавалі 36% выбарцаў. У «Бацькаўшчыны» Юліі Цімашэнкі — 13%. Фронт змен Арсеня Яцанюка сабраў 7%, камуністы — 6.

Сюрпрызам выбараў стала 5-е месца крайне правай партыі «Свабода». Яна атрымала каля 5% галасоў выбарцаў. У шэрагу абласцей захаду краіны яна выйшла ў лідэры, а ў некаторых абласцях усходу, у тым ліку Кіеўскай, адольвае выбарчы бар’ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?