у апошні дзень збору подпісаў, які прыпадае на дзень масавага растрэлу нацыянальнай эліты ў Мінскай турме НКВД.

Гэта будзе апошні дзень збору подпісаў за вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты. Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў вырашыў скарыстаць магчымасць свабоднага пікетавання такім чынам.

«Пікет памяці» будзе прысвечаны трагічным угодкам масавага растрэлу нацыянальнай эліты ў Мінскай турме НКВД у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.

Акцыя пачнецца 29 кастрычніка а 20-й гадзіне.
Кастусёў прапанаваў чальцам сваёй ініцыятыўнай групы стаць у ланцуг уздоўж праспекта Незалежнасці насупраць будынка КДБ, запаліць жалобныя свечкі.
Як вядома, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў цяперашняй турме КДБ былі знішчаныя некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.

Сярод забітых былі пісьменнікі Алесь Дудар, Тодар Кляшторны, Міхась Зарэцкі, Аляксандр Чарнушэвіч, Міхась Чарот, дзеячы навукі, культуры, мастацтва. Тая ноч сталася апагеем знішчэння беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?