Па факце дарожна-транспартнага здарэння ноччу 11 кастрычніка ў Мінску, у выніку якога загінуў 24-гадовы матацыкліст, распачата крымінальная справа.

Як паведамілі ў аддзеле па расследаванні ДТЗ упраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, справа распачата на падставе ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правіл дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці чалавека).

Санкцыі прадугледжваюць папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, ці абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, ці пазбаўленне волі на той жа тэрмін

з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю ці без пазбаўлення.

Нагадаем, прыкладна ў 0.10 11 кастрычніка вадзіцель машыны хуткай дапамогі «Газель», паварочваючы з праспекта Незалежнасці налева на вуліцу Броўкі, не прапусціў матацыкл, які рухаўся насустрач. Пасля сутыкнення «Ямаху» выкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне яшчэ і з аўтамабілем «Нісан-Мікра».

Кіроўцы «Газелі» і малалітражкі не пацярпелі, а матацыкліст загінуў на месцы здарэння.

Раніцай 11 кастрычніка сталічная Дзяржаўтаінспекцыя, спасылаючыся на словы відавочцаў, паведаміла, што

хуткасць матацыкла была велізарнай, а сіла ўдару аб «Газель» настолькі вялікай, што часткі матацыкла даляцелі да скрыжавання праспекта Незалежнасці з вуліцай Акадэмічнай (прыблізна 200 метраў).

Цела матацыкліста ўпала каля цэнтральнага ўваходу ў БНТУ, прычым асобна ад галавы.

Пазней стала вядома, што загінулы — Аляксандр Кручынскі, дырэктар картынг-цэнтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?