9 кастрычніка ў Палацы мастацтва ў Мінску адкрыўся VII духоўна-асветніцкікірмаш-выстава «Пакроўскі кірмаш», прысвечаны святу Пакрова Прасвятой Багародзіцы, які ў Беларусі стаў таксама Днём маці.

У акцыі ўдзельнічаюць больш за 80 манастыроў, царкоўных прыходаў, выдавецтваў і майстэрняў з Беларусі, Расіі, Украіны, Ізраіля і Грэцыі, якія прадставілі духоўную літаратуру, іконы, прадметы храмавага ўпрыгажэння, аўдыёвідэапрадукцыю, а таксама сувеніры. Упершыню ў выставе ўдзельнічае залаташвейная майстэрня «Горліца» з Уфы (Расія).

На кірмашы можна набыць мёд і лячэбныя прадукты пчалярства, лячэбныя травы і бальзамы, пакаштаваць выпечку і іншыя стравы беларускай кухні, прыгатаваныя ў трапезных манастыроў і царкоўных прыходаў.

У першы дзень выставы адбылася прэзентацыя Камернага духавога тэатра Цэнтра праваслаўнай культуры «Спадарожнік хрысціяніна» Выдавецтва Беларускай праваслаўнай Царквы, а таксама адбыўся вечар хрысціянскай беларускай песні «Аранта».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?