Cапраўдныя мужчыны для моцнага шлюбу водзяцца:

1. У бібліятэках. Жанчыны лічаць, што сёння ў бібліятэкі ходзяць выдатныя хлопцы. Яны, зразумела, разумныя (таму што ведаюць як мінімум дарогу ў бібліятэку), адказныя (нешта ж іх прымушае гадзінамі кніжкі гартаць), мэтанакіраваныя (што штурхае людзей да ведаў, як не наяўнасць дакладнай мэты?) і самотныя (інакш што яны робяць вечарамі ў бібліятэцы?).

Адным словам, шанец сустрэць у храме ведаў свой лёс вельмі вялікі. Застаецца толькі своечасова скінуць стос кніг проста пад ногі абранцу лёсу і бездапаможна ўсміхнуцца ў яго разумны твар.

2. У спартзалах. Кажуць, выдатныя экзэмпляры трапляюцца, прычым як сярод тых, хто займаецца, так і сярод трэнераў.

Сярод бясспрэчных плюсаў спортзальных мужчын — наяўнасць хобі (не будзе валяцца на канапе з півам), фізічная сіла (спатрэбіцца ў гаспадарцы), спакойнае стаўленне да спіртнога (вось гэта не заўсёды, трэба праверыць дадаткова) і прыгожае цела (проста прыемна).

Ад жанчыны патрабуецца не занадта завіхацца на снарадах, не выяўляць якасцяў сапраўднай амазонкі, а трошкі займацца і бездапаможна ўсміхацца ў адказ на паблажлівыя ўсмешкі мужчыны.

3. На трэнінгах. Уважліва сачыце, каб трэнінгі былі прысвечаныя выпрацоўцы пазітыўных навыкаў: развіццю лідэрскіх якасцяў, павышэнню кіраўніцкіх кампетэнцый, усялякім фінансавым замарочкам.

Пазбягайце трэнінгаў кшталту «Выхаванне ўпэўненасці ў сабе» (навошта вам гэтыя закамплексаваныя няўдачнікі) і «Праца з дэбіторскай запазычанасцю» (праблемныя бізнесмены не самы лепшы варыянт).

На трэнінгу не саромейцеся, але і не выскоквайце без канца з разумнымі адказамі — ведайце меру. Пасля заканчэння заняткаў папрасіце падвезці вас — ужо позна, а вы стаміліся, і… так-так-так, бездапаможна усміхайцеся свайму лёсу.

4. У гуртках па інтарэсах. Напрыклад: хор, танцавальная студыя, самадзейны тэатр, іпадром, турыстычны клуб, усё, што вашай душы заўгодна. Гэта наогул самы лепшы варыянт.

Агульнасць інтарэсаў, рамантычная абстаноўка, магчымасць наладзіць цесны кантакт — проста бездань магчымасцяў для ініцыятыўнай дзяўчыны.

Галоўнае — не навязвацца. Акуратна выкарыстоўвайце ўвесь вядомы арсенал спакушэння, на вашым ілбе не павінна выразна прачытвацца «хачу замуж», а то гэта распужае ўсіх мужчын. Лепш за ўсё… ну, вы самі ведаеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?