На паўночным усходзе Масквы зарэзалі грамадзяніна Беларусі, паведамілі крыніцы ў праваахоўных органах.

26 жніўня ў 1.30 у службу 02 паступіла паведамленне аб тым, што каля дома па вуліцы Мусаргскага знойдзены труп мужчыны. Прыбылыя супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што мужчына памёр ад шматлікіх колата-рэзаных ранаў у вобласць галавы, шыі і грудзей.

Падчас распачатага расследавання ўстаноўленая асоба загінулага. Гэта прыезджы з Гродна, 1960 года нараджэння. Супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што мужчына каля паўгода жыў у Маскве без рэгістрацыі і не працаваў. Па факце забойства распачатая крымінальная справа.

Супрацоўнікі міліцыі праглядаюць відэазапісы камеры, усталяванай на пад’ездзе, побач з якім адбылося забойства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?