Федэрацыя футбола Аргентыны (AFA) паведаміла, што не будзе працягваць кантракт з галоўным трэнерам зборнай Дыега Марадонам.

Федэрацыя прапанавала Марадоне чатырохгадовы кантракт, разлічаны да завяршэння чэмпіянату свету - 2014, аднак трэнер заявіў, што застанецца толькі ў тым выпадку, калі яго штаб захаваецца цалкам. Прэзідэнт арганізацыі Хуліа Грандона адмовіўся выконваць гэту ўмову. У прыватнасці, Грандона хацеў замяніць сябру Марадоны Алехандра Манкусу.

Марадона адпрацаваў у зборнай Аргентыны 21 месяц. На ЧС-2010 аргентынцы дайшлі да 1/4 фіналу, дзе саступілі Нямеччыне (0:4).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?