Прэзідэнт Абхазіі Сяргей Багапш пачынае свой візіт сёння. Паводле яго словаў, ён плануе падпісаць у кожнай з гэтых краінаў да дзесятка пагадненняў у эканамічнай і гуманірнай сферах. У склад афіцыйнай дэлегацыі ўваходзяць таксама прадстаўнікі бізнесу Абхазіі. Не выключаецца, што Багапш правядзе таксама перамовы з кіраўніцтвам Кубы. Прэзідэнт Паўднёвай Асеціі Эдуард Какойты таксама накіроўваецца з візітам у Нікарагуа і Венесуэлу, але на дзень пазней.

Расея, а таксама Нікарагуа і Венесуэла прызналі незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Захад на баку Грузіі, якая настойвае, што гэта яе тэрыторыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?