У чацвер тры беларускія клубы згулялі ў рамках другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы. Усе каманды захавалі шанцы на выхад у наступны этап.

Амаль на 100% гэтую задачу вырашыла мінскае «Дынама». Яны дома разграмілі эстонскі «Калеў» — 5:1 (Сазанкоў, 12, 33, Пуціла, 60, Рэкіш, 87, Чухлей, 90+2, у гасцей — Каляеў,79).

Жодзінскае «Тарпеда» на апошніх хвілінах упусціла перамога у Белградзе падчас матчу з мясцовым ОФК. Прычым, гол у свае вароты забіў Сяргей Канцавы — 2:2 (Крсціч, 45+1, Канцавы 90+4, у свае вароты: Крывабок, 14, Бруснікін, 90+2).

З такім самым лікам скончылася гульня нарвежскага «Стабека» і магілёўскага «Дняпра» — 2:2 (Ск’елвік, 22, В.П. Гунарсан, 53, — Турлін,14, Казлоў, 23).

Матчы ў адказ праз тыдзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?