Вайцюшкевіч, карагоды і папараць-кветка.

Дзяўчаты прымяраюць вянкі перад пачаткам святкаванняў.

Дзяўчаты прымяраюць вянкі перад пачаткам святкаванняў.

Заслаўскія прыгажуні...

Заслаўскія прыгажуні...

А з імі Зміцер Вайцюшкевіч.

А з імі Зміцер Вайцюшкевіч.

Вечаровыя танцы на плошчы.

Вечаровыя танцы на плошчы.

Ля купальскага вогнішча маладыя...

Ля купальскага вогнішча маладыя...

...і старыя.

...і старыя.

Шчасліўцы з Папараць-кветкай.

Шчасліўцы з Папараць-кветкай.

Купалле ў Заслаўе нагадвае вялікае сямейнае. Да канцэртнай пляцоўкі ў гарадскім скверы побач з касцёлам і гарвыканкам ліпенскім вечарам людзі прыходзілі цэлымі сем’ямі. Іх сустракалі пахі шашлыкоў і песні «Палаца» ў запісе. Пачынаў купальскі вечар Зміцер Вайцюшкевіч. Сфатаграфаваўшыся з дзяўчатамі ў народных строях ды ўзброіўшыся купальскім вянком, Зміцер заспяваў някляеўскую «Дарогу». Для дзетак, якіх у гэты вечар было багата, спявак выканаў калыханку. «Вы думаеце, «Калыханка» трэба дзецям? Не, яна трэба і дарослым, і міліцыянтам таксама», – звяртаўся да слухачоў Вайцюшкевіч. А ў гэты момант за ягонай спіной акурат шыхтаваліся тыя самыя міліцыянты. Дарэчы, у Заслаўі цудоўна абышліся без турнікетаў ды металашукальнікаў. Як і без спіртнога – самым моцным напоем на свяце быў квас.

Вайцюшкевіча, які развітаўся народным гімнам «Бывйце, здаровы», змяніла вакальная група жанчын «Залаты ўзрост». Жанчынкі заспявалі пра дружбу народаў, звёўшы ў адно рускую водачку, беларускую бульбачку ды ўкраінскі гапак.

Песні і карагоды скончыліся. Заслаўчане дружнай гаманою рушылі на поплаў. Там успыхнула купальскае вогнішча, у якім згарэла купальскае пудзіла. А пакуль тое было, адной пары пашчасціла адшукаць папараць-кветку. Як жа без яе ў купальскую ноч!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?