Рэспубліканскі баль выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў адбудзецца сёння ўвечары ў Палацы рэспублікі. Запрашэнне на сустрэчу з кіраўніком дзяржавы атрымалі 270 лепшых выпускнікоў з усіх беларускіх ВНУ.

10 маладых людзей за выдатныя поспехі ў вучобе, прыкладныя паводзіны і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці сваёй навучальнай установы атрымаюць Падзяку з рук Аляксандра Лукашэнкі.

А раніцай рэгіянальныя дэлегацыі выпускнікоў і дэлегацыя выпускнікоў сталічных ВНУ наведаюць Нацыянальную бібліятэку Беларусі, дзе сфатаграфуюцца побач з помнікам славутаму беларускаму асветніку Францыску Скарыне. Затым яны ўскладуць кветкі да манумента на плошчы Перамогі. У другой палове дня лепшых прадстаўнікоў вышэйшай школы ў сценах галоўнага адукацыйнага ведамства чакае сустрэча з міністрам адукацыі нашай краіны Аляксандрам Радзьковым. 28 выпускнікоў ВНУ будуць узнагароджаныя Граматамі Міністэрства адукацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?