Тарыфная стаўка першага разраду ў Беларусі ўстаноўлена з 1 чэрвеня 2010 года памерам 90 тыс. рублёў. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў №925 ад 16 чэрвеня 2010 года, паведамілі ў Апараце Саўміна.

Пастанова прынята ў мэтах далейшага павышэння заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыроўненыя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.

Нагадаем, што з 1 студзеня 2010 года ў Беларусі дзейнічала тарыфная стаўка ў памеры 81 тыс.

Устанаўліваюцца таксама карэктуючыя каэфіцыенты да разлічаных па Адзінай тарыфнай сетцы работнікаў Рэспублікі Беларусь тарыфных ставак (акладаў) работнікаў бюджэтных арганізацыяў і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, працаўнікі якіх прыроўненыя па аплаце працы да работнікам бюджэтных арганізацый, якія тарыфікуюцца 1‑27 разрадамі, у памерах 2,616 — 0,978.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?