11—13 чэрвеня на дарогах Беларусі адбылося 65 ДТЗ з пацярпелымі, у якіх 16 чалавек загінулі, у тым ліку адно дзіця, і 78 (9) атрымалі траўмы.

Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС,

назваўшы мінулыя выхадныя цяжкімі.

На стане аварыйнасці істотна адбілася гарачыня. Яна прыводзіць да страты кіроўцамі пільнасці, павышэння стамляльнасці і зніжэння ўвагі. Сярод прычын ДТЗ — невыкананне хуткасных рэжымаў, п’янства за рулём. За кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення ў мінулыя выхадныя былі затрыманы 673 чалавекі. Па віне п’яных кіроўцаў адбыліся два ДТЗ з пацярпелымі.

Самая «напружаная» абстаноўка на дарогах краіны была ў суботу, 12 чэрвеня. Адбыліся 32 ДТЗ, у якіх 10 чалавек загінулі і 40 былі траўмаваныя.

Самае буйное ДТЗ адбылося, як паведамлялася, раніцай 12 чэрвеня паблізу Лагойска. Паводле інфармацыі УДАІ МУС, пенсіянер 1949 года нараджэння, кіруючы »Фальксвагенам», выехаў на паласу сустрэчнага руху і па датычнай зачапіў »БМВ». За рулём гэтай машыны знаходзіўся жыхар Мінска 1958 года нараджэння. »БМВ», у сваю чаргу, сутыкнулася з аўтамабілем «Івека», які рухаўся ў сустрэчным напрамку. У выніку ДТЗ вкіроўца »БМВ», яго жонка 1960 года нараджэння, дачка 1982 года нараджэння, унучка 2005 года нараджэння загінулі на месцы, а сын 1988 года нараджэння, інвалід першай групы быў змешчаны ў бальніцу, дзе памёр 13 чэрвеня.

«Фальксваген» быў «абуты» ў зімовую рызіну (гуму — для знаўцаў мовы), што недапушчальна пры значнай тэмпературы паветра і дарожнага палатна.

Апошняя 12 чэрвеня на ўчастку ДТЗ дасягала 47°С. Ад удару з «БМВ» на «Фальсвагене» сарвала пакрышку, аднак кіроўца ўмудрыўся праехаць на дыску прыкладна 300 метраў перш чым спыніўся.

Па факце ДТЗ пад Лагойскам распачата крымінальная справа, на месца здарэння выязджала следча‑аператыўная група МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?