«Пэўная праца па лібералізацыі ў Беларусі працягваецца, але, на мой погляд, няма стратэгіі», — заявіў эксперт Міжнароднай фінансавай карпарацыі Валерый Фадзееў на пасяджэнні круглага стала 2 чэрвеня ў Мінску.

Мерапрыемства было прысвечана праблемам бізнесу і права і арганізавана Асацыяцыяй малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

«Часам атрымліваецца, што зрабілі нейкі крок, не ўзгадніўшы з іншымі крокамі, і, здаецца, добрую справу зрабілі, але… Вось цяпер можна зарэгістраваць бізнес за адзін дзень. Але нявырашанай застаецца праблема ліцэнзавання», — адзначыў спецыяліст. Паводле яго інфармацыі, праект указа аб ліцэнзаванні практычна ўзгоднены і павінен быць падпісаны найбліжэйшым часам.

Валерый Фадзееў сказаў, што, паводле яго звестак, у бізнес‑саюзы і дзяржорганы 2 чэрвеня паступіў ліст з Міністэрства эканомікі з просьбай да 7 чэрвеня падаць прапановы аб стратэгіі стымулявання дзелавой актыўнасці ў Беларусі, скіраванай на пераадоленне манапалізму і развіццё канкурэнцыі ў эканамічных адносінах, стымуляванне прадпрымальніцкай ініцыятывы, а таксама дзяржаўнага і прыватнага партнёрства. Верагодна, гэта дакумент з’явіцца перад дырэктывай № 4, выказаў меркаванне эксперт МФК.

Паводле яго слоў, »калі ў стратэгію будуць уключаны ўсе прапановы прадпрымальніцкай супольнасці, то можна будзе на штосьці спадзявацца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?