Сабакі тых парод, якія традыцыйна лічацца паслухмянымі, жывуць даўжэй, чым сабакі парод, якія не вызначаюцца памяркоўнасцю.

Вучоныя аналізавалі статыстычныя звесткі па працягласці жыцця для мноства парод (у сваёй рабоце яны часткова абапіраліся на інфармацыю, прадастаўленую страхавымі кампаніямі). Яны высветлілі, што чэмпіёнамі па доўгажыхарству сярод сабак з’яўляюцца пароды нямецкая аўчарка, пудзель і бішон‑фрыз — прадстаўнікі найбольш паслухмяных сабак, якія лёгка паддаюцца дрэсіроўцы. Упартыя шпіцы і біглі, наадварот, часта паміраюць маладымі. Прычыны такой залежнасці даследчыкам пакуль незразумелыя.

Лічыцца, што сабакі былі прыручаны чалавекам каля 10‑15 тыс. гадоў таму. Да гэтага часу вучоныя не могуць вызначыць, дзе менавіта гэта адбылося. Нядаўна з’явілася работа, аўтары якой даказваюць, што радзімай сабак з’яўляецца Блізкі Усход. Аднак незадоўга да яе з’яўлення выйшаў артыкул іншага калектыву аўтараў, у якім прыводзіліся доказы на карысць таго, што сабакі з’явіліся ў Кітаі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?