Кіраўніца Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына на прэс-канферэнцыі, прысвечанай правядзенню выбараў у мясцовыя саветы, патлумачыла вялікую разбежку ў выніках датэрміновага і асноўнага галасавання па некаторых акругах.
На думку спадарыні Ярмошынай, гэта абумоўлена агітацыяй апазіцыйных кандыдатаў за галасаванне менавіта ў прызначаны для выбараў дзень. «Гэта ўсё суб’ектыўна. Мы вынікаў выбараў пакуль з вамі не бачылі. Інфармацыяй валодаем толькі са словаў. Ні падцвердзіць, ні абвергнуць яе немагчыма. Аднак калі вынікі датэрміновага галасавання насамрэч адрозніваюцца ад вынікаў асноўнага, то магу гэта патлумачыць агітацыйнымі мерапрыемствамі саміх апазіцыйных кандыдатаў. Іх прыхільнікі традыцыйна прыходзяць галасаваць у дзень выбараў. Таму я дапускаю, што магчымая такая разбежка ў выніках», — адзначыла Лідзія Ярмошына.

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама таксама пракаментавала вялікі, у параўнанні з большасцю еўрапейскіх краін, працэнт яўкі выбаршчыкаў.

«Еўрапейскаму электарату яшчэ расці і расці да ўзроўню нашага», — паведаміла спадарыня Ярмошына.

Канчатковыя вынікі выбараў у мясцовыя саветы будуць вядомыя ў пятніцу — 30 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?