Цэнтрфорвард «Вашынгтона» Эрык Беланжэ збіраецца выйсці на лёд у шостым матчы серыі з «Манрэалем», нягледзячы на страту адразу некалькіх зубоў у часе пятага матчу.

У першым перыядзе сустрэчы ў Вашынгтоне гулец гасцей Марк-Андрэ Бержэрон з размаху трапіў клюшкай па твары Беланжэ, выбіўшы таму паўтузіну зубоў. Лекары аказалі дапамогу хакеісту проста на лаве запасных (гл.фота), і ўжо ў трэцім перыядзе гулец - дарэчы, ураджэнец Квэбэка -- вярнуўся на лёд.

«Я ведаў, што ў мяне праблемы. Але што б вы зрабілі ў такой сітуацыі? Гэта ж плэй-оф», - цытуе Беланжэ афіцыйны сайт НХЛ.

«Вашынгтон» вядзе ў серыі з «Манрэалем» 3:2, шосты матч пройдзе 26 красавіка ў Манрэале. За «Канадыенс» гуляюць беларускія форварды Андрэй і Сяргей Касціцыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0