Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў першым квартале гэтага года павялічыўся на 4% да ўзроўню аналагічнага перыяду 2009 года пры прагнозе росту на 2010 год на 11‑13%, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.’

Вытворчасць прамысловай прадукцыі за названы перыяд 2010 года склала 105,9% (гадавы прагноз 110‑112%) да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года і дасягнула каля Br33,5 трлн. Аб’ём выпуску спажывецкіх тавараў склаў Br7,8 трлн. (109,3%), у тым ліку харчовых — Br4,3 трлн. (111,1%), нехарчовых — Br3,1 трлн. (107,7%). Прагноз на 2010 год па вытворчасці спажывецкіх тавараў — 114 115%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?