Трагедыя адбылася два тыдні таму, але вядома пра яе стала толькі зараз. Гэта ўжо другі акт суіцыду сярод супрацоўнікаў МУС у 2010 годзе.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 35‑гадовага прапаршчыка знайшлі 30 сакавіка ў 08.55. Ён вісеў у пятлі на лесвічнай пляцоўцы 9‑га паверха жылога дома. Прапаршчык служыў у органах унутраных спраў з 2006 года і меў толькі станоўчыя характарыстыкі з месца працы. Ён быў міліцыянерам групы затрымання дэпартамента аховы Першамайскага аддзела Віцебска.

Зараз пракуратура праводзіць праверку абставінаў, якія маглі штурхнуць міліцыянта на такі крок. Паводле папярэдніх звестак да суіцыду прапаршчыка

маглі падштурхнуць непрыемнасці ў асабістым жыцці, непасрэдна не звязаныя са службай.

Трэба адзначыць, што 2010 г. гэта ўжо другое самагубства сярод супрацоўнікаў міліцыі. Сумным рэкордам стаў 2009 год, калі з жыццём па ўласнай ініцыятыве развіталіся 14 супрацоўнікаў міліцыі.

Генеральная пракуратура агучвала намер высветліць прычыны такога негатыўнага стану псіхалагічнай устойлівасці ў органах правапарадку, але, падобна, рукі да праверкі так і не дайшлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?