Пажылая сямейная пара з Мінска добраахвотна развіталася з жыццём: мужчына задушыў сваю жонку, пасля чаго павесіўся.

Пра гэта паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Сяргей Балашоў.

Целы пенсіянераў былі знойдзеныя 9 красавіка іх сынам у кватэры па вуліцы Стаханаўская.

На ложку ляжала 79‑гадовая маці, яе рукі былі акуратна складзеныя на грудзях, галава была закрыта падушкай. Побач знаходзілася перадсмяротная запіска, напісаная яе мужам 1926 года нараджэння. У ёй гаварылася, што ён з жонкай

стаміўся ад жыцця і не бачыць сэнсу ў працягу пакут, пагатоў жонка ўжо паўтара года цяжка хварэе, не устае з ложка.

Таму ён задушыў жонку, а сам збіраецца накінуць пятлю на шыю. Пенсіянер сапраўды быў знойдзены павешаным ў падвале дома.

Абстаноўка ў кватэры сведчыла пра тое, што рашэнне развітацца з жыццём было абдуманым, яны старанна падрыхтаваліся да выканання сваёй апошняй волі.

Так, на бачных месцах у кватэры знаходзіліся іх медыцынскія карты, адзенне для пахавання, у перадсмяротнай запісцы адзначалася, дзе знаходзяцца грошы для арганізацыі жалобнай цырымоніі.

Па гэтым факце раённай пракуратурай праводзіцца праверка. Крымінальная справа не заводзілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?