Гранічныя адпускныя цэны на малако, кефір, смятану і тварог будуць павялічаны ў Беларусі на 2 працэнты. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі №68, паведамілі ў прэс‑службе міністэрства.

Такое рашэнне прынята ў мэтах паэтапнай кампенсацыі падаражэння малочнай сыравіны ў сувязі з павелічэннем закупачных цэн на малако.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?