Упраўленнем маральнасці і супарцьдзеяння гандлю людзьмі спынена дзейнасць сталічнага бардэля, які месціўся ў сауне УП «Вактоп» па вуліцы Лынькова.

Следчым аддзелам заведзена крымінальная справа ў дачыненні да адміністратара сауны па прыкметах здзяйснення ім злачынстваў па ч.1 і ч.2 арт.171 КК РБ (выкарыстанне занятку прастытуцыяй або стварэнне ўмоваў для заняткаў прастытуцыяй).

Паводле аператыўнікаў, бардэль у сауне дзейнічаў і карыстаўся ўстойлівым попытам з сярэдзіны 2003 года.

Пачынаўся сціпла — з двух‑трох дзяўчат. Але затым, па меры павелічэння запатрабаванасці сэксуальных паслуг, бізнэс пачаў пашырацца. Росквіт бізнесу прыйшоўся на 2008‑2009 гады.

Паводле папярэдніх падліках аператыўнікаў, усяго ў штаце бардэля завіхаліся больш за 15 дзяўчат на ўсе густы. У залежнасці ад дня тыдня сэксуальнымі паслугамі прадпрымальнага адміністратара сауны карысталася ад 3 да 10 кліентаў.

Сауна трапіла ў поле зроку міліцыі пасля таго, як адміністратар ўстановы займеў выгоднымі сувязямі за мяжой і пачаў наладжваць канал паставак беларускіх дзяўчат у замежныя бардэлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?