4 красавіка і праваслаўныя, і каталікі, і пратэстанты святкуюць Вялікдзень Уваскрасення Хрыстовага. Традыцыйна ў гэты дзень людзі вітаюцца адзін з адным, кажучы: Хрыстос уваскрос! І адказваюць на тое: Сапраўды ўваскрос!
Святары памянялі чорныя шаты на белыя — у гонар дня перамогі над смерцю. Вакол цэркваў ідуць урачыстыя працэсіі.
«Хрыстос уваскрос з мёртвых, Смерцю смерць зваяваў, І тым, што ў магілах, Жыццё дараваў!» — гэты пасхальны гімн спяваюць у цэрквах на Велікодных набажэнствах.
Вялікдзень — найбольшае сьвята, дзень, калі разам зьбіраюцца сем'і, а таксама дзень, перад якім людзі даглядаюць і пасля якога, на Радаўнічныя дні, наведваюць родавыя магілы.
Традыцыя «хрыстасавацца» — вітацца словамі «Хрыстос уваскрос!» — выйшла з закліку, якім апостал Павал падбадзёрваў хрысцiянаў гораду Карынфу.
Карані іншых традыцыяў — яек-крашанак, пірага-паскі, супольнага святочнага абеду — хаваюцца ў легендах.
0
0
0
0
0
0