У нядзелю адбыліся матчы ў адказ паўфіналаў Кубку Беларусі па футболе.

Па іх выніках стала вядома, што ў вырашальнай сустрэчы згуляюць барысаўскі БАТЭ і жодзінскае «Тарпеда».

«Аўтазаводцам» давялося цяжка ў сустрэчы з сенсацыяй розыгрышу гомельскім ДСК. Першы матч скончыўся перамогай «Тарпеда» з лікам 2:1.

Аднак у матчы ў адказ яшчэ ў першым тайме найлепшы бамбардзір гэтага Кубка Беларусі Сяргей Забалоцкі адкрыў лік. Жодзінцам стала лягчэй, калі ў другім тайме быў выдалены абаронца ДСК Апанас.

ДСК так і перамог з лікам 1:0, але ў фінал не прайшоў праз тое, што «Тарпеда» забіла больш галоў на чужой пляцоўцы. Таксама «Тарпеда» здабыло пуцёўку ў Лігу Еўропы. Гэта будзе дэбют жодзінцаў на еўраарэне.

А вось БАТЭ перамог у абедзвюх сустрэчах. У першай каманда Віктара Ганчарэнкі перамагла «Шахцёр» з лікам 2:1.

У нядзелю ж БАТЭ хапіла для выйгрыша ўсяго адзінага гола, які на 62-ой хвіліне забіў Арцём Канцавы.

Фінал пройдзе ў маі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?