17‑гадовы падлетак суботнім вечарам у гродзенскім мікрараёне Фолюш на працягу паўгадзіны параніў кухонным нажом двух мужчын.

Каля 20 гадзін 61‑гадовы пенсіянер разам з прыяцелем вяртаўся з лазні. І раптам… З цемры да яго кінуўся незнаёмец з нажом. Малады чалавек запатрабаваў грошы. Аднак мужчына аказаўся, як кажуць, не з баязлівага дзясятка і, атрымаўшы балючы ўдар па руцэ, усё ж даў адпор зламысніку.

Змяніўшы дыслакацыю, налётчык стаў пераследаваць маладую пару, якая накіроўвалася ў госці.

30‑гадовы мужчына не паспеў адчыніць дзверы пад’езда, як атрымаў удар нажом у спіну. Потым яшчэ і яшчэ…

Выратавальныя тэлефонныя лічбы «102» набраў выпадковы сведка, які ў гэты час курыў на балконе.

Дзяжурны аддзялення міліцыі «Фолюш» старшы інспектар Сяргей Гаўрык імгненна зарыентаваў найбліжэйшыя нарады. Неўзабаве злачынца пачуў за спінай загад: «Стаяць, міліцыя!» Старшы прапаршчык Віктар Сакалоўскі і прапаршчык Іван Дзетчык выявілі ў яго пад курткай акрываўлены нож. І няма сумненняў, што калі б не кваліфікаваныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, то ён наламаў бы яшчэ нямала крымінальных «дроў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?