Міліцыянты затрымалі праваабаронцаў Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Ірыну Тоўсцік, а таксама журналіста Сяргея Сыса.

Праваабаронцы наладзілі пікет супраць выканання двух новых выпадкаў смяротнага пакарання ў Беларусі. Акцыя праходзіла каля адміністрацыі прэзідэнта на вуліцы Энгельса.

А 15-й гадзіне праваабаронцы выйшлі з расцяжкай «Не — смяротнаму пакаранню» да будынку прэзідэнцкай адміністрацыі. Акцыя працягвалася некалькі хвілінаў, пасля чаго ахоўнікі выклікалі міліцыю.

Затрыманых спачатку трымалі ў Ленінскім РУУС, а затым адвезлі на Акрэсціна, дзе яны правядуць ноч.

Алесь Бяляцкі — віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека. Стэфановіч і Тоўсцік аддаўна займаюцца абаронай людскіх правоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?