Аляксандрам Лукашэнкам прынята рашэнне аб будаўніцтве для органаў заканадаўства будынкаў у цэнтры Мінска.

Пра гэта паведаміў 18 сакавіка старшыня пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Савета Рэспублікі Яўген Смірноў, выступаючы перад слухачамі Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ — старшынямі раённых і гарадскіх судоў.

Сустрэча праходзіла ў верхняй палаце беларускага парламента.

Новыя будынкі размесцяцца насупраць цяперашняга корпуса Савета Рэспублікі, што знаходзіцца ў Мінску на вуліцы Чырвонаармейскай насупраць будынка былой Нацыянальнай бібліятэкі.

Паводле слоў Яўгена Смірнова, будынкі будуць узведзены з выкарыстаннем асобных архітэктурных асаблівасцяў бібліятэкі. У трох «слупках», паводле яго выказвання, размесцяцца

Канстытуцыйны суд, Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі.

Ці то жартам, ці то ўсур’ёз парламентарый сказаў, што рашэнне прэзідэнта скіравана ў тым ліку на «архітэктурнае павышэнне статусу заканадаўчай галіны ўлады».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?