Гарадзенскі гісторык Іна Соркіна напісала кнігу пра беларускія мястэчкі — «Мястэчкі Беларусі ў канцы 18‑першай палове 19 стст», якраз той час, калі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай мы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. Кніга выйшла ў выдавецтве ЕГУ.

У чацвер 18 сакавіка а 19.00 запрашаем вас на сустрэчу з аўтаркай кнігі. Чакае не толькі прэзентацыя даследвання, але таксама і, вартая быць на імпрэзе, віртуальная экскурсія па даўніх беларускіх мястэчках. Беларускі, жыдоўскі, польскі, татарскі, уніяцкі, праваслаўны, каталіцкі, іўдзейскі, магаметанскі свет Свіслачы, Шчучына, Луна, Індуры, Копыля, Турава, Поразава, Бярозы Картузскай, Дзярэчына, Валожына, Міра, Лагойска, Смаргоні, Крынак, Косава, Чачэрска і соцень іншых беларускіх мястэчак.

Калі мы шукаем свой гістарычны брэнд, то гэта беларускае мястэчка, перакананая даследчыца Іна Соркіна: мястэчка — гэта не толькі пераходны паміж вёскай і горадам тып паселішча, гэта самадастатковая адметная з’ява грамадскага, побытавага і культурнага жыцця Беларусі, гэта мікрамадэль Беларусі, наш гістарычны брэнд.

Запрашаем на прэзентацыю кнігі Іны Соркінай — Гродна, чацвер, 18 сакавіка, 19.00, Будзёнага 48а‑69 (уваход з унутранага дворыка). Уваход вольны!

Усе пытанні — 74‑44‑28

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?