У Літву на святкаванне 20-годдзя аднаўлення незалежнасці прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч не прыедзе. Афіцыйная прычына – напружаны праз неабходнасць фармавання урада графік працы.
Замест яго святочныя мерапрыемствы наведае міністр замежных спраў Пётр Парашэнка. Ён прывязе ў Вільню ліст з віншаваннямі жыхарам Літвы.

Нагадаем, што 11-га сакавіка Літва будзе адзначаць дваццатую гадавіну аднаўлення незалежнасці. З гэтай нагоды Вільню маюць намер наведаць прэзідэнт Латвіі Валдзіс Затлерс, прэзідэнт Эстоніі Тоомас Хендрык Ільвес, прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, прэзідэнт Фінляндыі Тарья Халонен, прэзідэнт Славеніі Даніла Цюрк.

Ва ўрачыстасцях таксама плануюць прыняць удзел намеснік памочніка Дзяржаўнага сакратара ЗША Памэла Кванрад, міністр па еўрапейскіх справах Швецыі Біргітта Олсан, міністр транспарту Расіі Ігар Лявіцін.

Акрамя гэтага, у святочных мерапрыемствах прымуць удзел прадстаўнікі парламентаў Арменіі, Балгарыі, Польшчы, Грузіі, Чэхіі, Ісландыі, Злучанага Каралеўства, Малдовы, Славеніі, Нарвегіі, Фінляндыі, Швецыі, Венгрыі, Злучаных Штатаў Амерыкі.

Беларусь будзе прадстаўленая намеснікам кіраўніка ўраду Віктар Бура.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?