За падроблены пратакол ускрыцця каровы на супрацоўніка ветэрынарнай лячэбніцы завялі крымінальную справу.

Па інфармацыі Ляхавіцкага РУУС, 45-гадовая жыхарка вёскі Нача Ляхавіцкага раёна застрахавала сваю карову. Але ў студзені гэтага года гаспадыня страціла сваю карміцельку. Яна не выклікала ні ветурача, ні страхавога агента, каб яны зрабілі ўскрыццё жывёліны, а проста закапала карову. А праз некалькі дзён, каб атрымаць страхоўку, гаспадыня каровы звярнулася да супрацоўніка ветэрынарнай лячэбніцы г. Ляхавічы і ўгаварыла напісаць пратакол ускрыцця жывёлы.

Аднак у супрацоўнікаў страхавой арганізацыі, у якую звярнулася жанчына для атрымання страхавой сумы, узніклі сумненні ў сапраўднасці прадстаўленага дакумента, і яны звярнуліся ў міліцыю.

У ходзе праверкі і высветлілася, што пратакол патолагаанатамічнага ўскрыцця каровы быў падроблены.

На супрацоўніка ветэрынарнай лячэбніцы завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 380 КК (падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў). Калі віна мужчыны будзе даказаная, яму пагражае арышт на тэрмін да шасці месяцаў або абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?