На пажары ў вёсцы Радкаў Петрыкаўскага раёна загінуў хлопчык двух з паловай гадоў.

У доме, дзе ўзнік пажар, пражывала шматдзетная сям’я. У момант НЗ маці знаходзілася ў іншым пакоі, а двое малых дзетак — чатырох і двух з паловай гадоў — у спальні.

Паводле папярэдняй інфармацыі, старэйшы хлопчык гуляў з запалкамі. Калі загарэўся ложак, ён, спалохаўшыся, кінуўся на вуліцу ў дом сваякоў, размешчаны па суседстве. Маці, адчуўшы пах дыму, паспрабавала ўвайсці ў спальню і выратаваць малодшага, але гэта ёй не ўдалося. З апёкамі рук і галавы ён быў шпіталізаваны ў раённую бальніцу.

У гэтай сям’і ў 2004 годзе таксама падчас пажару загінулі тры дзяўчынкі 3‑5 гадоў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?