стартуюць на Першым канале.

Напярэдаднi Дня закаханых на Першым канале стартуе трэцяя частка праекта «Зорныя танцы» — мужчынскi сезон.

На паркет выйдуць расiянiн з беларускiмi каранямi Алекс, абсалютная чэмпiёнка Грузii па спартыўных танцах Мзiя Арвелашвiлi, а таксама кенiец Ацiена Бернард — вопытны акрабат i факiр, якi працуе ў Белдзяржцырку,
будзе танцаваць у пары з «Мiс Мiнск-2009» Марыяй Кубраковай.

Акрамя таго,

на танцпляцоўцы ў мужчынскiм сезоне мы ўбачым салiста гурту «Litesound» Дзмiтрыя Каракiна i лiдара гурта «Дразды» Вiталя Карпанава, акцёра Рэспублiканскага тэатра беларускай драматургii Андрэя Бiбiкава, тэлевядучых Аляксандра Дудзiка i Паўла Шастакова, баксёра Вадзiма Мязгу, спевака i аранжыроўшчыка Сашу Нема.

Гэты спiс павiнен быў дапоўнiць спявак Дзядзя Ваня, але пасля першых жа трэнiровак з праекта ён выбыў — пацягнуў спiну, i арганiзатары выбралi са складзенага загадзя спiсу дублёраў баянiста-вiртуоза Паўла Неўмяржыцкага.

Цягам некалькiх тыдняў пад кiраўнiцтвам вопытных харэографаў, якiя працавалi ў першым сезоне «Зорных танцаў», хлопцы спасцiгалi азы танцавальнай навукi, развучвалi рознай складанасцi па i шукалi ўзаемаразумення з партнёркамi. Наколькi iм гэта ўдалося, будзе бачна ўжо ў першым выпуску праекта, 13 лютага.

Арганiзатары шоу адзначаюць, што «зорным» мужчынам трэнiроўкi даюцца, з аднаго боку, лягчэй — ва ўсiх неблагая фiзiчная падрыхтоўка, на нагрузкi нiхто не скардзiцца, а з iншага, цяжэй — з-за меншай пластычнасцi, «касалапасцi». Скажам,

майстар спорту мiжнароднага класа баксёр Вадзiм Мязга даволi цяжка пераходзiў ад «касалапай» байцоўскай стойкi да правiльнай пазiцыi
 — але яго, паводле ўласнага прызнання, натхняе прыклад Косцi Цзю, якi здолеў паказаць на лёдзе вышэйшы пiлатаж.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?