У Мінску на 1 студзеня 2010 года налічвалася 38,7 тыс. дзейных юрыдычных асоб, што на 11,6 тыс. (або на 42,8 працэнта) больш, чым на 1 студзеня 2006 года,

паведамілі ў Галоўным статыстычным упраўленні Мінска.

Звыш 14 тыс. арганізацый (38,1%) працуюць у сферы гандлю і грамадскага харчавання. За апошнія тры гады іх колькасць вырасла на 47,1%.

Кожная сёмая арганізацыя (5,6 тыс.) займаецца выпускам прамысловай прадукцыі, кожная дзесятая (4 тыс.) — будаўніцтвам. У параўнанні з 2006 годам колькасць прамысловых прадпрыемстваў павялічылася на 36,8 працэнта, будаўнічых арганізацый — на 42,6 працэнта.

Звыш 90% юрыдычных асоб — прыватныя арганізацыі. 2177 маюць дзяржаўную форму ўласнасці і 1340 — замежную.

Трэба адзначыць, што сярод дзеючых юрыдычных асоб 85,7% — камерцыйныя арганізацыі, большую частку якіх складаюць гаспадарчыя таварыствы і таварыствы (52,1%). З іх 72,3% — таварыствы з абмежаванай адказнасцю, 19,1% — таварыствы з дадатковай адказнасцю і 8,5% — акцыянерныя таварыствы. Значную ўдзельную вагу ў агульнай колькасці камерцыйных арганізацый займаюць унітарныя прадпрыемствы (47,5%), сярод некамерцыйных (14,3%) асноўная частка прыпадае на грамадскія арганізацыі (аб’яднанні) — 36,9%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?