Шаноўныя абітурыенты!

Гэты зварот да прагнучых сучасных ведаў і незабыўнай студэнцкай рамантыкі выпускнікоў!

Пераможцы конкурса творчых прац абітурыентаў ЕГУ «Інтэлектуальны марафон», якія займуць I-III месцы, вызваляюцца ад уступнага экзамена па напісанні профільнага эсэ. Ім выстаўляюцца выдатныя адзнакі (10 балаў). Пры залічэнні ў ЕГУ прыёмная камісія дадае пераможцам конкурса 0,5 бала да агульнай сумы балаў, набраных паводле вынікаў уступных экзаменаў. Пры залічэнні ў ЕГУ пераможцы маюць перавагі пры іншых роўных умовах.

Конкурс творчых працаў абітурыентаў ЕГУ «Інтэлектуальны марафон» праводзіцца ў два этапы: папярэдні адборачны этап і вочны этап.

На папярэднім этапе конкурса па ўсіх вучэбных накірунках неабходна напісаць хатнюю творчую працу (сачыненне-эсэ) на тэму «Што значыць быць еўрапейцам?».

Творчая праца мусіць быць адасланая да 23 сакавіка 2010 года па электроннай пошце на адрас marathon @ ehu.lt разам з заявай для ўдзелу ў конкурсе.

Канкурсанты, якія паспяхова прайшлі папярэдні этап, запрашаюцца да ўдзелу ў вочным этапе, пра што ім будзе паведамлена да 26 сакавіка 2010 года.

Вочны этап адбудзецца ў адзін з дзён школьных вакацый: 29 сакавіка - 4 красавіка 2010 года.

Падчас вочнага этапа конкурса ўдзельнікам будзе прапанавана выканаць пісьмовае творчае заданне па абраным вучэбным кірунку.

Пераможцы конкурса будуць запрошаныя ў Вільню на Міжнародную студэнцкую навуковую канферэнцыю, якая адбудзецца ў сярэдзіне мая; ім будуць аплачаныя дарожныя выдаткі, пражыванне, культурная праграма і візы.

Вынікі будуць паведамленыя ўдзельнікам да 7 красавіка 2010 па электроннай пошце.

Больш падрабязна пра ўмовы конкурса "Інтэлектуальны марафон" і пастпленне ў ЕГУ чытай тут

Праграма "Беларусістыка: Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія"

– Гэта асаблівая прапанова для студэнтаў, якія хочуць вывучаць айчынную гісторыю ў вядомых гісторыкаў-прафесіяналаў.

На праграме выкладаюць добра вядомыя ў Беларусі і замежжы гісторыкі-навукоўцы. Сярод якіх, такія флагманы беларускай гістарычнай навукі як Захар Шыбека, Генадзь Сагановіч, Алесь Смалянчук, а таксама вядомы мастацтвазнаўца і публіцыст Сяргей Харэўскі, доктар тэалогіі Ірына Дубянецкая і інш.

Апроч таго гэта ўдзел у этнаграфічных і краязнаўчых экспедыцыях па Летуве і Беларусі, археалагічных раскопках, магчымасць даследаванняў у багацейшых архівах і бібліятэках Вільні. Таму мы чакаем зацікаўленых гісторыяй роднага краю студэнтаў, каб працягнуць слаўныя традыцыі студэнтаў Віленскага універсітэту, Віленскай беларускай гімназіі, беларускіх адраджэнцаў «нашаніўскага» кола і беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў...

Паступленне ў ЕГУ адкрывае для беларускіх студэнтаў мажлівасць разнастайных стажыровак і ўдзелу ў праграмах абмену з еўрапейскімі універсітэтамі. Трое выпускнікоў праграмы мінулага году працягнулі навучанне ў Паўднёва-Заходнім каледжы Канзаса (ЗША), адзін у магістратуры Варшаўскага універсітэта, двое ў магістратуры ЕГУ.

Навучанне адбываецца ў Вільні, даўняй сталіцы нашай супольнай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага, прыгожым еўрапейскім горадзе, які са сваёй захаваўшайся старадаўняй архітэктурай і планіроўкай, сымбалічнымі для беларусаў Вострай Брамай і Базыльянскімі мурамі, велічным касцёлам Св. Ганны, вежай Гедыміна, Лукішскай плошчай, вуліцамі названымі ў гонар нашых славутых землякоў – да цяперашняга часу захаваў незвычайны водар сапраўднай гісторыі і нібы злучае сучаснасць з мінулым.

Поўную інфармацыю пра ЕГУ і праграму «Беларусістыка» можна знайсці тут - ehu.lt

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?