Фота: warhead.su

Фота: warhead.su

Латвія, Літва і Эстонія абвінавацілі Расію ў падаўленні сігналаў GPS у Балтыйскім моры, заявілі міністры замежных спраў балтыйскіх краін, піша «Медуза».

«Калі нехта выключыць вам фары, пакуль вы едзеце ноччу, гэта становіцца небяспечным. Сітуацыя ў Балтыйскім рэгіёне паблізу расейскіх межаў цяпер становіцца занадта небяспечнай, каб яе ігнараваць», — сказаў у размове з выданнем міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс.

Кіраўнік МЗС Эстоніі Маргус Цахкна дадаў, што краіны Балтыі лічаць глушэнне GPS-сігналаў «гібрыднай атакай РФ», якая ўяўляе небяспеку для іх грамадзян. «Мы дакладна абмяркуем гэта з нашымі саюзнікамі», — дадаў ён.

Міністр замежных спраў Латвіі Байба Бражэ дадала, што краіны Балтыі «сур'ёзна ставяцца да інцыдэнтаў» з GPS і «кантактуюць з калегамі з іншых дзяржаў» па гэтым пытанні.

Паводле ацэнак экспертаў, за апошнія месяцы з-за перашкод GPS пацярпелі дзясяткі тысяч грамадзянскіх авіярэйсаў. У прыватнасці, 25 і 26 красавіка два самалёты авіякампаніі Finnair, якія накіроўваліся з Хельсінкі ў Тарту, былі вымушаныя вярнуцца ў аэрапорт вылету з-за перашкод у GPS.

Высокапастаўлены чыноўнік у размове з FT выказаў здагадку, што Расія можа глушыць GPS-сігналы, каб абараніць Калінінград ад патэнцыйных нападаў украінскіх беспілотнікаў.

label.reaction.like
2
label.reaction.facepalm
1
label.reaction.smile
2
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
3