Скрыншот відэа: Tygodnik Siedlecki
Сем беларусаў патрапілі ў бальніцу пасля аварыі з аўтобусам недалёка ад польскага Седльца. Яны атрымалі лёгкія траўмы.
«У выніку аварыі ў Польшчы ў раёне горада Седльца 7 з 14 беларусаў, якія знаходзіліся ў аўтобусе, дастаўленыя ў шпіталь з лёгкімі траўмамі, яшчэ 7 чалавек чакаюць іншага аўтобуса для працягу руху па маршруце», — цытуе БелТА паведамленне МЗС.
Раніцай 24 красавіка аўтобус, у якім знаходзіліся 15 чалавек, з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. Жыццям пацярпелых нічога не пагражае. Аўтобус ішоў па маршруце «Гданьск — Мінск».
Чытайце таксама:
BMW вылецеў з МКАД і перакуліўся ФОТАФАКТ
0
0
0
0
2
0