Фота: BILD

Фота: BILD

У некалькіх гарадах Германіі помнікамі архітэктуры прызналі панэльныя шматпавярховікі, пабудаваныя ў часы сацыялізму.

Серыя панэльных дамоў WBS 70 была распрацавана ў ГДР у 1970 годзе. У дамах, пабудаваных па гэтым праекце, да 1990 года здалі ў эксплуатацыю 1,3 мільёна кватэр, у многіх гарадах з'явіліся асобныя спальныя мікрараёны, цалкам забудаваныя тыпавымі панэлькамі, распавядае BILD.

Фота: BILD

Фота: BILD

Пасля аб'яднання Германіі панэльныя дамы паступова зносіліся або мадэрнізаваліся. На сённяшні дзень засталося не так шмат арыгінальных панэлек. Калі 30 гадоў таму лічылася неймаверным называць такія дамы архітэктурнымі каштоўнасцямі, то цяпер працэс запушчаны.

Помнікамі архітэктуры прызналі цэлыя панэльныя мікрараёны ў Растоку, Дрэздэне, Геры, Галле і Бернау.

Клас
18
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
3